1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 356-82-56

Наши партнеры

Учреждения Образования

УО “Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации”

УО “Барановичский технологический колледж” Белкоопсоюза

УО “Брестский государственный торгово-технологический колледж”

УО “Полоцкий торгово-технологический колледж” Белкоопсоюза

 

УО “Гомельский торгово-экономический колледж” Белкоопсоюза

УО “Гомельский государственный профессиональный многопрофильный лицей”

УО “Гомельский государственный профессионально-технический колледж кулинарии”

УО “Гродненский колледж экономики и управления” Белкоопсоюза

МИНСКИЙ ФИЛИАЛ учреждения образования “Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации”

УО “Минский государственный профессионально-технический колледж торговли”

УО “Минский государственный профессионально-технический колледж кулинарии”

УО “Молодечненский торгово-экономический колледж” Белкоопсоюза

Филиал учреждения образования “БТЭУ”
“Могилевский торговый колледж”

ГлавнаяНовостиВіктар Іўчанкаў: «Нішто не замінае гаварыць па-беларуску”
22 февраля 2019

Віктар Іўчанкаў: «Нішто не замінае гаварыць па-беларуску”

 – Віктар Іванавіч, што асабіста для вас значыць Дзень роднай мовы? – Дзень роднай мовы, асэнсавана ці не, тычыцца кожнага чалавека.

Напрыклад, для расіянін гэты дзень не такі актуалізаваны, як для нас, беларусаў. Рускаму чалавеку, у прынцыпе, няма за што змагацца, хаця і для яго ёсць пэўныя пагрозы, звязаныя с экспансіяй англійскай мовы.

У нас жа сітуацыя абсалютна іншая. Мы жывём у двухасяродкавым вымярэнні, дзе беларуская літаратурная мова менш функцыянальная. Калі ўзяць вялікую па тэрыторыі Расію і паглядзець, хто там гаворыць на літаратурнай мове, то ў працэнтных адносінах мы будзем мала ў чым саступаць расіянам. Таму што гаварыць правільна, нарміравана – гэта адно, і зусім іншае, калі мова служыць сродкам камунікацыі ў побыце. Напрыклад, на тэрыторыі Расіі наўрад ці паўсюдна пачуеш чыстую літаратурную рускую мову.

Тое ж самае і ў нас – у кожнага народа ёсць дыялекты, гаворкі, на якіх размаўляюць у пэўнай мясцовасці… Выкарыстанне літаратурнай мовы можа забяспечыць, у першую чаргу, адукацыя. І ў беларуса ёсць права выбару – гаварыць па-руску ці па-беларуску.

Некалі ў ЗША мне давялося пачуць камплімент: “Вы ведаеце дзве мовы!”. Зразумела, што для амерыканца, які не ўяўляе роднасці беларускай і рускай мовы, гэта справа зайздросная. Таму Дзень роднай мовы – гэта добрая падстава для таго, каб яшчэ раз задумацца, што ёсць для цябе мова, зямля, малая радзіма. Для беларусаў гэта яшчэ адзін напамін пра тое, на якой зямлі мы жывём і што лічым сваім, родным. Роднае – гэта людзі, якія цябе нарадзілі; твае брат і сястра, твая вуліца, твая вёсачка, твой горад. І іх не выбіраюць. Як нельга памяняцца мамай, татай, братам – так і мовай. Можна толькі ведаць іх – адну, дзве, тры, чатыры… І ўзбагаціцца імі! Гэта тое, што не дае рынуцца ў ажыцяўленне мары, якую даўно выношвае чалавецтва. – Што зараз вы маеце на ўвазе?

–Уяўляеце – японец, украінец, беларус, англічанін размаўляюць на адной мове? Гэта тое, з чаго пачынаў чалавек – мова-аснова, прамова. Сёння мы як быццам імкнемся да гэтага. Нездарма прыдумляем інтэрнацыянальную мову – эматыконы, экспрэсівы, карацей кажучы, смайлікі. Тое, пра што казалі вышэй не дазваляе зрабіць гэта. Роднае ёсць роднае.

– Ці згодны вы са сцвярджэннем, што беларуская мова знікае? – Мы, беларусы, параўнальна нядаўна набылі суверэнітэт. Яго парасткі яшчэ кволыя і мала заўважныя на фоне глабалізацыі, але яны ёсць. І гэта вельмі радуе. На руйнаванне мовы маглі паўплываць сацыяльныя сеткі, але гэтага не здарылася. Існуюць беларускамоўныя сайты, чаты вядуцца па-беларуску. Вось яна – тая крыніца не толькі выжывання, а і развіцця мовы. У 90-х гадах мінулага стагоддзя наша краіна стала адзначаць дні беларускай мовы, таму што ЮНЕСКА нібыта занатавала 6 тысяч моў і вызначыла тыя, якія знаходзяцца на мяжы вымірання.

Што датычыць роднай мовы, то некаторыя паспяшаліся ў гэтай справе. І вось чаму. Калі зірнуць гісторыю развіцця беларускай мовы, то заўважыш: яе больш за два стагоддзі афіцыйна забаранялі. Так, калі беларус, што пражываў на тэрыторыі Польшчы, прыходзіў ва ўправу, то прасіў напісаць даведку па-польску, але размаўляў ён па-свойму. Менавіта гэта меў на ўвазе, калі гаварыў пра літаратурную мову. “Па-свойму” – гэта тое, што сёння завецца “трасянкай”.

Мова – паняцце шматграннае. Так, літаратурная форма павінна панаваць у грамадстве, але ж нельга скідваць з рахункаў носьбітаў дыялектаў. Гэты кангламерат дэялектаў – скарбонка літаратурнай мовы. Таму не падзяляю думку пра знікненне мовы. Выйдзіце на вуліцу і пачуйце, як гаворым… – Ці змянілася з гадамі, на ваш погляд, стаўленне студэнтаў да беларускай мовы?

– У 1990-я меў месца дэмакратычны выбух. Маладое пакаленне было міжволі ўцягнута ў тыя працэсы, і менавіта ў студэнцтва прачнулася пачуццё незалежнасці, самасвядомасці. Я назіраў, як прабуджаецца асэнсаванне таго, што ёсць беларуская мова. Сёння сітуацыя стабілізавалася. І ў кожнага з нас ёсць права выбару – нішто не замінае гаварыць па-беларуску, аднак трэба быць гатовым да рознай рэакцыі. Напрыклад, у асяродку розных кампаній цябе могуць прыняць за чужога, калі ты не ўжываеш абсцэнныя словы. Вось такі спецыфічны момант! У савецкія часы пачутая гутарка па-беларуску выглядала экзотыкай. Сёння на цябе ўжо не глядзяць шырока расплюшчынымі вачыма. Гэта лічыцца звыклай з’явай. Сучасныя студэнты часта ўсвядомлена гавораць па-беларуску, і я бачу, што яны працуюць над сабой. Напрыклад, медыярыторыка ў нас выкладаецца на беларускай мове. Зразумела, што гэта можа спадабацца не кожнаму студэнту па прычыне рознага ўзроўню валодання ёю. Безумоўна, можна было дазволіць яму гаварыць па-руску. Аднак у такім выпадку студэнту аказваецца мядзведжая паслуга. Заўтра ён будзе працаваць у беларускамоўнай газеце, на радыё ці тэлебачанні і не валодаць прафесійна мовай. Трэба вучыцца. Для чаго ж існуюць універсітэты! Папрацуеш над сабой – і прамова па-беларуску абавязкова атрымаецца, няхай і не з першага разу.

У 1990-я мне давялося выкладаць мову ў розных арганізацыях, у тым ліку ў Савеце Міністраў. Кожны чыноўнік павінен быў валодаць беларускай мовай (такое патрабаванне, дарэчы, застаецца і сёння). Былі арганізаваны курсы, распрацаваны спецыяльныя адукацыйныя праграммы. І я заўважаў: частка дарослых хацела вучыцца, аднак былі і такія, каго прымушалі. Таму задача чалавека, які транслюе веды, – зацікавіць свайго суразмоўцу. У маёй практыцы было і такое, калі рускамоўныя людзі пісалі вершы па-беларуску праз год вывучэння беларускай мовы. Такім чынам, усё залежыць ад выкладчыка…

У мяне на стале ляжыць запрашэнне на Дзень роднай мовы на журфаку. І гэта ўжо трывалая практыка: не выкладчыкі ініцыююць святкаванне , а студэнты. “Мова родная – мова модная!”, у 2012 годзе – “Мова родная – усеабдымная!”, у 2013-м – “Родная мова: пачні з пачуццяў!”, у  2014-м – “Мова – тое, што вабіць!”, у 2015-м – “Скажы сваё слова!”, у 2016-м – “Прыслухайся да мовы!”, у 2017-м – “Абяры свой сімвал!”, у 2018-м – “Заручыся з мовай!”, “Мяккая, як падушка” – дэвізы такіх мерапрыемстваў. – А як вы ставіцеся да выкарыстання беларускай мовы ў рэкламе?

– Гэта вельмі добра: значыць – людзі вяртаюцца да роднай мовы! На вялікі жаль, такой рэкламы мала. Мне падабаецца, што мабільныя аператары “загаварылі” па-беларуску – так вытанчана, модна. Цудоўна, што па-беларуску агучваюцца кінастужкі. Любое пашырэнне ўжывання роднай мовы – гэта важная дзяржаўная справа, але рабіць гэта трэба якасна.

– Як зацікавіць дзяцей беларускай мовай? – Бацькі, якія хочуць, каб іх дзеці размаўлялі па-беларуску, звычайна і самі беларускамоўныя. Ты так гаворыш, і твае дзеці так гавораць. Яшчэ важным уяўляецца тое, хто з’яўляецца носьбітам мовы. Медыйныя асобы, якія размаўляюць па-беларуску, – ужо эталон. Напрыклад, той жа Міхаіл Фінберг. Слухаць яго, калі выступае па тэлебачанні, адно замілаванне! Ён арганічны носьбіт беларускай мовы. Такія людзі ўплываюць на грамадства і ўздзейнічаюць на маўленчыя густы.

Источник: https://1prof.by/news/society/viktar_iuchankau_nishto_ne_zaminae_gavaryts_pa-belarusku.html © 1prof.by